Палітыкі падвялі вынікі двух гадоў пасля парламенцкіх выбараў, пасля якіх урад сфармавалі Грамадзянская кааліцыя, Трэці шлях і Новыя левыя.
Бяспека з'яўляецца прыярытэтам для ўрада Дональда Туска, заявілі яны, прадстаўляючы інвестыцыйныя выдаткі. На ўмацаванне ўсходняй мяжы Польшчы было выдаткавана тры мільярды злотых, фінансаванне мадэрнізацыі войска ў гэтым годзе знаходзіцца на рэкордным узроўні, перавышаючы дзвесце мільярдаў злотых, а польская паліцыя таксама мае самы вялікі бюджэт у гісторыі.
Палітыкі абмеркавалі праграмы абароны Польшчы з кіраўнікамі службаў, у тым ліку з генерал-маёрам Марэкам Ваўжынякам, начальнікам Упраўлення інжынерных войск Генеральнага камандавання Узброеных Сіл, і генерал-маёрам Войцехам Зёлкоўскім, камандзірам 16-й механізаванай дывізіі.
— Мы выкарыстоўваем розныя падыходы. Досвед нас навучыў, што не трэба пра ўсё гучна казаць і крычаць. Мы шмат робім, але толькі частку паказваем. Наш дэвіз: рабі, не гавары! Сёння Польшча піянер у рэалізацыі абарончы праектаў як «Усходні шчыт». Цяпер падобныя рэчы пачалі рабіць Літва, Латвія ды Эстонія. Гэтыя краіны бяруць з нас прыклад. Галоўнае, каб усе намаганні былі сінхранізаваныя. Фундамент поспеху - цэльная ідэя.
Палітыкі падкрэслілі, што за апошнія два гады дзейнасць службаў была скаардынавана і распрацаваны прынцыпы супрацоўніцтва, што значна аптымізавала намаганні па забеспячэнні бяспекі. Міністры таксама падзякавалі памежнікам, салдатам і паліцыянтам за іх працу па абароне польскіх межаў і грамадзян.
ПР/юл